Эвэртан Лівэрпул Зьмест Гісторыя | Стадыён | Дасягненьні | Склад | Рэкардсмэны | Крыніцы | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэнюАфіцыйны сайт"ToffeeWeb — Seasonal Comparisons, 2005–06"The Everton Story. 1878 - 1930Everton History - Part IHistory of Goodison ParkЭвэртан ЛівэрпулАфіцыйны сайт клюбур
Ангельскія футбольныя клюбыЛівэрпул
па-ангельскуЛівэрпулангельскай Прэм’ер-лізеФутбольнай лігіКубка АнгельшчыныДругой сусьветнай вайныКубка ўладальнікаў кубкаўангЛівэрпуламМэрсысайдзкім дэрбіЭнфілдуЛівэрпулукрыкетангПраеры РоўдДжон ГоўлдынгЭнфілд РоўдФутбольнай лігічэмпіёнам АнгельшчыныГудысан ПаркЛівэрпулБолтануКубка АнгельшчыныПершай сусьветнай вайныНьюкасл ЮнайтэдЎулвэргэмптануАстан ВілеШэфілд Ўэнздэйсэзоне 1914—1915 гадоўЭнфілдДжон ГоўлдынгГудысан ПаркЛівэрпулАнгельшчынеЎэмблімэтраў![]()
Эвэртан Лівэрпул
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
| Эвэртан | |||||
| | |||||
| Поўная назва | Everton Football Club | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Заснаваны | 1878 | ||||
| Горад | Лівэрпул, Ангельшчына | ||||
| Стадыён | Гудысан Парк Умяшчальнасьць: 40 157 | ||||
| Прэзыдэнт | Біл Кенрайт | ||||
| Галоўны трэнэр | Марку Сылва | ||||
| Чэмпіянат | Прэм’ер-Ліга | ||||
· 2018—2019 | 8 месца | ||||
| |||||
Афіцыйны сайт | |||||
«Эвэртан» (па-ангельску: Everton Football Club) — ангельскі футбольны клюб з гораду Лівэрпул. Клюб выступае ў ангельскай Прэм’ер-лізе. У найвышэйшай лізе краіны правёў найбольшую колькасьць сэзонаў. 9-разовы чэмпіён Ангельшчыны. «Эвэртан» гуляе ў найвышэйшым дывізіёне з 1954 году й зьяўляецца адным з заснавальнікаў Прэм’ер-лігі ў 1992 годзе. Клюб быў створаны ў 1878 годзе, стаўшы чальцом-заснавальнікам Футбольнай лігі ў 1888 годзе. Сваёй першай перамогі клюб дасягнуў праз два сэзоны. Пасьля чатырох чэмпіёнскіх тытулаў і дзьвюх перамогаў у розыгрышы Кубка Ангельшчыны, «Эвэртан» выпрабаваў некаторае зацішша ў гады пасьля Другой сусьветнай вайны, зьведваючы два пэрыяды адраджэньня ў 1960-х гадох, калі клюб дамогся дзьвюх перамогаў у чэмпіянаце й адной у кубку. У сярэдзіне 1980-х клюб спадкаў апошні пэрыяд посьпеху, «Эвэртан» двойчы перамог у чэмпіянаце, стаў уладальнікам Кубка Ангельшчыны й уладальнікам у 1985 годзе свайго першага кантынэнтальнага трафэю — Кубка ўладальнікаў кубкаў. Апошнім пераможаным трафэем клюбу застаецца перамога ў Кубку Ангельшчыны 1995 году.
Прыхільнікаў клюбу называюць «эвэртаніянамі» (анг. Evertonians). «Эвэртан» мае вялікую колькасьць заўзятараў, рэгулярна прыцягваючы на стадыён у сярэднім па 36 тысячаў чалавек за гульню, што складае 95% ад агульнай ёмістасьці стадыёну[1]. «Эвэртан» мае прыкметнае суперніцтва з суседзямі «Лівэрпулам», матчы паміж абодвума клюбамі называюць Мэрсысайдзкім дэрбі. «Лівэрпул» быў сфармаваны ў 1892 годзе адрынутай групай, якая складалася з экс-прэзыдэнта «Эвэртану» й некалькіх гульцоў. Канфлікт паміж бакамі прывёў да сыходу «Эвэртану» з «Энфілду», цяперашняга стадыёну «Лівэрпулу», які на той час зьяўляўся хатняй арэнай «Эвэртану».
Зьмест
1 Гісторыя
1.1 Заснаваньне
1.2 Футбольная ліга
2 Стадыён
3 Дасягненьні
4 Склад
5 Рэкардсмэны
6 Крыніцы
7 Вонкавыя спасылкі
Гісторыя |
Заснаваньне |
«Эвэртан» быў заснаваны ў 1878 годзе пры англіканскай царкве Сьвятога Дамінга ў раёне Лівэрпулу Эвэртан[2]. З 1876 году прыхаджане царквы летам гулялі ў крыкет, але ў яго было немагчыма гуляць зімой, таму яны зьвярнулі свой погляд на футбол. Першапачаткова клюб атрымаў назву «Сэнт-Дамінга» (анг. St. Domingo's Football Club), але неўзабаве стаў прыцягваць цікавасьць людзей якія жывуць ня толькі каля царквы, з-за чаго ў лістападзе 1879 году на сходзе ў гатэлі «Queen's Head» было прынята рашэньне аб перайменаваньні клюбу ў «Эвэртан».
Свае першыя матчы «Эвэртан» гуляў на полі Стэнлі Парку, але калі колькасьць гледачоў, якія хадзілі на матчы клюбу, стала імкліва расьці, клюб быў вымушаны пераехаць на новы стадыён, і ў 1882 годзе ім стаў «Праеры Роўд». Аднак празь нейкі час уладальнік поля, якому не падабалася, што ў дні матчаў заўзятары занадта шумяць, папрасіў каманду пакінуць яго, і прэзыдэнт клюбу Джон Гоўлдынг за невялікую суму арандаваў вучастак зямлі на «Энфілд Роўд» у свайго сябра Джона Орэла. Першы свой матч на «Энфілдзе» клюб правёў 28 верасьня 1884 году супраць клюбу «Эрлзтаўн» і атрымаў перамогу зь лікам 5:0.
Футбольная ліга |
«Эвэртан» у 1891 годзе
У 1888 годзе «Эвэртан» увайшоў у лік заснавальнікаў Футбольнай лігі. Першы сэзон склаўся для каманды ня вельмі ўдала й «Эвэртан» заняў толькі восьмае месца, але ўжо ў наступным годзе «Эвэртан» стаў другім, а яшчэ праз год, клюб упершыню ў сваёй гісторыі стаў чэмпіёнам Ангельшчыны.
Тым часам, Гоўлдынг, які да таго часу быў ужо ўладальнікам стадыёна, стаў спрабаваць усё больш і больш нажывацца на «Эвэртане», падвысіўшы кошт арэнды клюбам стадыёну[3]. У выніку аднаго з сходаў футбольнага клюбу было вырашана, што Гоўлдынг будзе звольнены, а «Эвэртан» пакіне «Энфілд» і перабярэцца на «Гудысан Парк». Гоўлдынг і Орэл жа, застаўшыся са стадыёнам, але бяз клюбу, вырашылі стварыць новы клюб — «Лівэрпул». Апошні свой матч на «Энфілдзе» «Эвэртан» згуляў 18 красавіка 1892 году супраць «Болтану».
Пасьля пераезду на «Гудысан Парк» «Эвэртану» чатыры разы ўдалося дасягнуць фіналу Кубка Ангельшчыны да Першай сусьветнай вайны — у 1893, 1897, 1906 і 1907 гадох. Але скарыўся «Эвэртану» трафэй толькі аднойчы. 21 красавіка 1906 году «Эвэртан» здолеў перамагчы «Ньюкасл Юнайтэд» зь лікам 1:0. Астатнія тры фіналы былі прайграныя «Ўулвэргэмптану», «Астан Віле» й «Шэфілд Ўэнздэй» адпаведна.
Другі тытул чэмпіёна краіны «Эвэртану» атрымалася перамагчы ў сэзоне 1914—1915 гадоў, які стаў апошнім перад Першай сусьветнай вайной.
Стадыён |
Гудысан Парк
Першапачаткова «Эвэртан» гуляў на полі Стэнлі Парку. Паступова колькасьць гледачоў, якія прыходзілі на матчы клюбу, расло. Да 1882 году іхны лік перавышаў 2 тысячаў чалавек, у выніку чаго «Эвэртан» пераехаў на «Праеры Роўд», аднак ужо праз год новым стадыёнам клюбу стаў «Энфілд». На «Энфілдзе» «Эвэртан» гуляў да 1892 году, пакуль прэзыдэнт клюбу й уладальнік стадыёну Джон Гоўлдынг ва ўласных інтарэсах не вырашыў павысіць арэндавы кошт поля. Неўзабаве пасьля гэтага «Эвэртан» пераехаў на новы стадыён «Міер Грын», які потым быў перайменаваны ў «Гудысан Парк». Джон Гоўлдынг жа стаў ініцыятарам узьнікненьня новага клюбу — «Лівэрпул».
«Гудысан Парк» стаў першым стадыёнам ў Ангельшчыне, прызначаным толькі для футбола[4]. У 1966 годзе стадыён прыняў пяць матчаў чэмпіянату сьвету. Ні адзін іншы стадыён, за выключэньнем «Ўэмблі», не прымаў гэтак шмат гульняў чэмпіянату. Умяшчальнасьць «Гудысан Парку» складае 40 157 чалавек, а памеры поля — 112×78 мэтраў.
Дасягненьні |
Чэмпіён Ангельшчыны: 9- 1891, 1915, 1928, 1932, 1939, 1963, 1970, 1985, 1987
Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 5- 1906, 1933, 1966, 1984, 1995
Супэркубак Ангельшчыны па футболе: 9- 1928, 1932, 1963, 1970, 1984, 1985, 1986 (разам зь «Лівэрпулам»), 1987, 1995
Уладальнік Кубка ўладальнікаў кубкаў: 1- 1985
Першы дывізіён: 1- 1931
Малочны Кубак: 2- 1995, 2002
Склад |
- Актуальны на 1 верасьня 2018 году
|
|
Рэкардсмэны |
Па колькасьці гульняў за «Эвэртан»:
| Па колькасьці забітых мячоў за «Эвэртан»:
|
Крыніцы |
^ "ToffeeWeb — Seasonal Comparisons, 2005–06". Toffeeweb.
^ The Everton Story. 1878 - 1930. Афіцыйны сайт ФК «Эвэртан».
^ Everton History - Part I. ToffeeWeb.
^ History of Goodison Park. ToffeeWeb.
Вонкавыя спасылкі |
Эвэртан Лівэрпул — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт клюбу
Катэгорыі:
- Ангельскія футбольныя клюбы
- Лівэрпул
(RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.420","walltime":"0.620","ppvisitednodes":"value":2547,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":65920,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":16079,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":14,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":3,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":1442,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":3,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 395.329 1 -total"," 58.63% 231.801 1 Шаблён:Футбольны_клюб"," 56.45% 223.170 1 Шаблён:Картка"," 41.07% 162.370 1 Шаблён:Першы_непусты"," 40.06% 158.362 1 Шаблён:Вікізьвесткі"," 17.58% 69.518 28 Шаблён:Гулец"," 6.12% 24.206 1 Шаблён:Прэм’ер-ліга_чэмпіянату_Ангельшчыны_па_футболе"," 5.11% 20.187 1 Шаблён:Навігацыйная_табліца2"," 4.10% 16.205 1 Шаблён:Commons"," 3.66% 14.465 3 Шаблён:Мова-en"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.078","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":1538929,"limit":52428800,"cachereport":"origin":"mw1227","timestamp":"20190823110341","ttl":2592000,"transientcontent":false););"@context":"https://schema.org","@type":"Article","name":"u042du0432u044du0440u0442u0430u043d u041bu0456u0432u044du0440u043fu0443u043b","url":"https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%AD%D0%B2%D1%8D%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BD_%D0%9B%D1%96%D0%B2%D1%8D%D1%80%D0%BF%D1%83%D0%BB","sameAs":"http://www.wikidata.org/entity/Q5794","mainEntity":"http://www.wikidata.org/entity/Q5794","author":"@type":"Organization","name":"Contributors to Wikimedia projects","publisher":"@type":"Organization","name":"Wikimedia Foundation, Inc.","logo":"@type":"ImageObject","url":"https://www.wikimedia.org/static/images/wmf-hor-googpub.png","datePublished":"2008-03-23T16:09:28Z","dateModified":"2019-08-23T11:03:41Z","image":"https://upload.wikimedia.org/wikipedia/be-x-old/f/f6/Everton_FC.png"(RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgBackendResponseTime":129,"wgHostname":"mw1239"););